Умовы здзелкі: стары iPhone плюс даплата.
Apple абвясціла пра запуск праграмы абмену старых гаджэтаў на новыя. З пэўнай даплатай карыстальнік зможа абмяняць старую мадэль на топавую. Аперацыя «бартэр» можа пачацца ўжо ў гэтам месяцы, але афіцыйнай заявы ад Apple пакуль не паступала.
Эксперты звязваюць новую праграму з жаданнем Apple павысіць попыт на iPhone 5, бо зараз уладальнікам больш старых мадэляў застанецца толькі аплаціць розніцу ў цане двух смартфонаў.