Сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Алесь Сіліч атрымаў 7 чэрвеня атрымаў пісьмовае папярэджанне ад пракуратуры Смалявіцкага раёна за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».
Некалькі тыдняў таму карэспандэнты тэлеканала Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў Смалявіцкую раённую пракуратуру, каб даць тлумачэнні. Выклік у пракуратуру быў звязаны з прысутнасцю журналістаў на грамадскім абмеркаванні праекта
Вольгу Чайчыц папярэдзілі на мінулым тыдні.
Алесь Сіліч з папярэджаннем не пагадзіўся і збіраецца яго абскарджваць, бо лічыць, што згодна з Канстытуцыяй Беларусі мае права свабодна збіраць, захоўваць і распаўсюджваць любую інфармацыю.