Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева вылучылі на трэці тэрмін. Гэта адбылося ў пятніцу на з’ездзе кіруючай партыі «Ені Азербайджан» («Новы Азербайджан»). Вылучэнне прайшло аднагалосна.
У ходзе з’езда Аліеў быў таксама пераабраны старшынёй партыі ўлады. На пасаду аднаго з яго намеснікаў пры гэтым была абрана яго жонка Мехрыбан Аліева.
Прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане плануецца правесці ў кастрычніку 2013 года.Пра намер удзельнічаць у іх ужо заявілі некалькі прадстаўнікоў апазіцыі — у прыватнасці, лідар партыі «Мусават» Іса Гамбар. У апазіцыі таксама разглядаецца магчымасць вылучэння адзінага кандыдата — такім, як лічыцца, можа стаць драматург Рустам Ібрагімбекаў, абраны кіраўніком Нацыянальнай рады дэмакратычных сіл.
Ільхам Аліеў кіруе Азербайджанам з 2003 года. На пасадзе прэзідэнта ён змяніў свайго бацьку, Гейдара Аліева.У 2008 годзе
0
0
0
0
0
0