Усё, што засталося ад цюнінгаванага «Бэнтлі».

Усё, што засталося ад цюнінгаванага «Бэнтлі».

Беларускі «Бэнтлі-Кантыненталь», фота з Эстоніі. Магчыма, той самы.

Беларускі «Бэнтлі-Кантыненталь», фота з Эстоніі. Магчыма, той самы.

«Бэнтлі-Кантыненталь» згарэў у аварыі ў Смалявіцкім раёне.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, гэта здарылася 6 чэрвеня каля 23.50. 22-гадовы жыхар Мёраў, студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, ехаў на «Фольксвагене-Пасаце» ў бок аэрапорта. На 36-м км аўтадарогі М2 пры павароце на раздзяляльнай паласе ён не саступіў дарогі машыне «Бэнтлі-Кантыненталь». Ёю кіраваў 45-гадовы мінчук. Адбылося сутыкненне.

Пры ўдары «Бэнтлі» выкінула на правую абочыну, дзе стаялі машыны.
Далей адбылося сутыкненне «Бэнтлі» з «Аўдзі С4», «Фольксвагенам-Джэта» і «Хондай-Акорд». «Джэту» адкінула на 15 метраў.

Кіроўца «Бэнтлі» паспеў выскачыць. Але ў выніку пашкоджання бензабака спалахнула паліва. «Бэнтлі» згарэў цалкам. Людзі не пацярпелі.

«Бэнтлі-Кантыненталь GT» — гэта люксовая машына коштам ад 180 тысяч даляраў, у залежнасці ад мадыфикацыі.
У Беларусі такіх усяго некалькі, адна з іх належыць прадпрымальніку Віталю Арбузаву.

Кіроўца, які выскачыў з «Бэнтлі», сказаў прысутным, што ягоная машына каштуе каля 300 тысяч еўра.

Паводле некаторай інфармацыі, аварыя здарылася ў часе нелегальных начных спаборніцтваў-гонак.

Пра беларускі «Бэнтлі-Кантыненталь» стала вядома, пасля таго як эстонскія даішнікі аштрафавалі яго кірооўцу за язду з хуткасцю 241 км/г па адной з дарог балтыйскай краіны.

Відавочцы чацвярговага здарэння расказваюць: Bentley ў гонках не ўдзельнічаў, але нёсся на хуткасці больш за 250 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?