Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду па выніках мая 2013 года скараціліся на $229 млн. і, паводле папярэдніх даных, на 1 чэрвеня 2013 года склалі $8 млрд. 41 млн. у эквіваленце,
паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

У нацыянальным вызначэнні ўзровень золатавалютных рэзерваў скараціўся на $245,8 млн. і на 1 чэрвеня 2013 года склаў $9 млрд. 51,4 млн. у эквіваленце.

«Адмоўны ўплыў на аб’ём золатавалютных рэзерваў аказала значнае зніжэнне цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў. Акрамя таго, Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі былі выкананы ў поўным аб’ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце», — растлумачылі ў Нацбанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?