Вядомы расійскі акцёр, пісьменнік і святар Іван Ахлабысцін лічыць, што манархія для Расіі — ідэал, піша top.rbc.ru.
«Любы нармальны чалавек, а ў расейцаў гэта больш відавочна праяўлена, ніколі не будзе прыніжана кланяцца перад кімсьці. Толькі перад любімым чалавекам — і толькі, калі гэта ад Бога. А манархія ёсць пастаўшчык волі Госпада, нават калі гэта дзікая воля, як у Івана Грознага.
Калі ты кланяешся сімвалам манаршай улады, ты не чалавеку кланяешся, ты кланяешся промыслу Божаму, чалавечай гармоніі і свайму месцу ў гэтай гармоніі. Ты ахвяруеш сваім жыццём не дзеля чувака, які сядзіць на газавай трубе, а сам жыве ў Лондане і лічыцца расійскім патрыётам, ты кланяешся Богу.
Шмат шуму нарабіла маю заяву пра цара. Усе сядзелі і наракалі: „Так, цара можна, але…“, і ніхто не мог сфармуляваць, што ж „але“. А потым казалі словамі Высоцкага: „Сярод нас буйных мала, вось і няма важакоў“.
І тады ў эфіры самай ліберальнай радыёстанцыі я абвясціў, што гатовы быць царом. Я да гэтага часу памятаю спалоханыя вочы журналіста „Эхо Москвы“, калі я гэта сказаў. Усе гундзелі, а я гатовы. Хочаце — замаўляйце. Мяне не бянтэжыць царская мантыя. Ува мне няма царскага славалюбства, каб наклеіць ордэн дзеда за бітву пад Грунвальдам, але калі размова ўстае так, што няма буйных, то я гатовы. Лёгка вазьму на сябе гэтую адказнасць. Тут жа нанясу ядзерны ўдар па Польшчы — адтуль да нас ветрам не данясе. Бесталковая краіна».