У суботу, 8 чэрвеня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў цёплай няўстойлівай паветранай масе.

Ноччу месцамі па краіне пройдуць кароткія навальнічныя дажджы.

Днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, у асобных раёнах — моцныя залевы, град.

Вецер няўстойлівы ўмераны, у дзённыя гадзіны месцамі пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +10 .. +16 ° С, максімальная днём +22 .. +28 ° С.

У нядзелю, 9 чэрвеня, захаваецца няўстойлівы характар надвор'я. Ноччу месцамі, днём на значнай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, днём магчымы град.
Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +11 .. +17 ° С, максімальная днём складзе ад +20 ° С па паўночным захадзе, да +28 ° С па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?