Сёлета адзначаецца тэндэнцыя да зніжэння ўзроўню спажывецкіх цэн. Аб гэтым паведамляе прэс-служба ўрада са спасылкай на інфармацыю Міністэрства гандлю.

Пачынаючы з лютага—сакавіка 2013 года ў параўнанні са снежнем 2012 года індэкс цэн на асноўныя харчовыя тавары знізіўся на 0,5-5%. Напрыклад, у красавіку індэкс цэн на свініну знізіўся на 5%, курэй — на 2,2, фарш мясны — на 1,6, каўбасу вараную — на 1, рыбу жывую — на 4,1, крупы грэцкія — на 3,2%.

За тры тыдні мая 2013 года ў дачыненні да сярэдніх цэн красавіка зніжэнне індэксу цэн адзначана па ялавічыне (на 0,3%), паўвэнджаных каўбасных вырабах (на 0,2%), рыбе і рыбапрадуктах (у тым ліку марожанай — на 2%), свежай агародніне (на 2,3%), яйках курыных (на 5,5%), алеі (на 0,5%), крупах і бабовых (на 0,3%), кандытарскіх вырабах (на 0,9%), у тым ліку на шакалад (на 2,5%).

У маі ў параўнанні з красавіком гэтага года на ранейшым узроўні захаваліся цэны на муку пшанічную, кефір, смятану, тварог тлусты, маргарын, тытунёвыя выбары.

Прэс-служба Саўміна таксама адзначае, што зніжаецца ўзровень адпускных цэн на айчынныя памідоры і агуркі абароненага грунту. Згодна са звесткамі на 25 красавіка адпускныя цэны на айчынныя памідоры знаходзіліся ў дыяпазоне ад 17 тыс. да 25 тыс. рублёў за кг, на агуркі — ад 15,2 тыс. да 26 тыс. Па стане на 6 чэрвеня 2013 года цана памідораў знізілася да 9,3-20,5 тыс. рублёў за кг, аругкоў — 5,2-15 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?