«Усё, падаём у Вярхоўны Суд на ліквідацыю Міністэрства юстыцыі. А што? Сам Мін’юст падаваў у суд і за меншыя памылкі. Двукосьсяў не паставілі вакол назвы арганізацыі — папярэджаньне, выказаліся супраць ... — расстрэл, у сэнсе — ліквідацыя. Гэтая кантора даўно не выкананьне законаў пільнуе, а абслугоўвае палітычныя інтарэсы пэўнае ўладнае групоўкі. Гэта ж трэба — у цябе аддзел займаецца 18‑цю партыямі. І ты адну з другою блытаеш. Як вам: каб настаўнік у класе з 18 вучнямі паставіў 2 за чвэрць памылкова ня Ваню, а Мані. Або каб доктар у больніцы аднаму з 18 пацыентаў памылкова выпісаў ня тыя ўколы», — іранізуе чытач ёпс.

Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі 22 жніўня памылкова вынесла папярэджаньне партыі Казуліна. Насамрэч папярэджаньне мела быць вынесена сацыял‑дэмакратам Станіслава Шушкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0