Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў кожнага пакалення выклікае свае асацыяцыі. Ужо не засталося ў жывых сведкаў штурму Зімняга. Затое дзяды нашы памятаюць прамову Сталіна, агучаную з трыбуны Маўзалею на Краснай плошчы ў лістападзе 41-га: «Ні кроку назад, за намі Масква!!»

Гэта не ўрывак з савецкай газеты часоў СССР. Гэта фрагмент артыкула ў вучнёўскай газеце гімназіі №3 Маладзечна

«Кастрычніцкая рэвалюцыя змяніла лёс Беларусі, дала магутны імпульс сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню нашага народа. (…) Адметныя рысы сучаснай Беларусі — палітычная і эканамічная стабільнасць, грамадзянская згода і клопат аб людзях. Наша краіна ўпэўнена ідзе па выбраным народам шляху развіцця, у аснове якога — завешчаныя Кастрычнікам ідэалы міру, свабоды, роўнасці і справядлівасці».

Гэтыя цытаты вучаніца маладзечанскай гімназіі, якая рыхтавала артыкул да чарговай «рэвалюцыйнай» гадавіны, хутчэй за ўсё пазычыла ў падручніку па ідэалогіі.

Два дзясяткі радкоў надзвычай яскарава характарызуюць, якую кашу ў галаве сучасных школьнікаў прадукуе гэтая самая ідэалогія. Тут і духоўнае адраджэнне беларусаў дзякуючы бязбожнікам-бальшавікам, што панішчылі храмы, і «мудры» Сталін, які фактычна паставіў па-за законам сотні тысяч савецкіх салдатаў, што трапілі ў палон, і прыпарушаны нафталінам шлях да светлай будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?