Еўрапейская асамблея бізнесу прысудзіла прэмію імя Сакрата дырэктару Інстытута фізіка‑арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандру Більдзюкевічу.

Навуковец — прызнаны спецыяліст у галіне тэхналогій атрымання ультра‑ і мікрафільтрацыйных мембранаў. Гэтыя элементы і ўстаноўкі на іх аснове ўжо ўкаранёны на больш чым 50‑ці прадпрыемствах Беларусі і краін СНД.

Навукоўцам інстытута пад кіраўніцтвам Аляксандра Більдзюкевіча ўдалося стварыць новае пакаленне мембранных матэрыялаў, якія дазваляюць рэвалюцыйна змяніць традыцыйныя тэхналогіі падрыхтоўкі вады для цеплаэнергастанцый.

Першы канал via Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0