Брытанскі пісьменнік Іэн Бэнкс памёр ад раку ва ўзросце 59 гадоў.

Усяго два месяцы таму ён абвясціў, што смяротна хворы на рак падстраўнікавай залозы і наўрад ці дажыве да канца года.

Шатландскі пісьменнік увайшоў у літаратуру раманам «Асіная фабрыка», які быў адзначаны мноствам прэмій. Ён таксама пісаў фантастычныя творы, з якіх найбольшы поспех мела серыя раманаў пра галактычную цывілізацыю пад назвай Культура.

У заяве яго выдавец адзначае, што Іэн Бэнкс быў неад’емнай часткай літаратурнага ландшафту Брытаніі на працягу многіх гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?