Ад 30 жніўня ў Менску падаражэюць квіткі на ўсе віды грамадзкага транспарту, пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў філіяле «Агенцтва па распаўсюдзе білетнай прадукцыі» КУП «Мінсктранс». Цяпер поўны квіток будзе каштаваць 600 рублёў, а льготны 300, замест сёньняшніх 500 і 250 рублёў. У «Мінсктрансе» сказалі, што кошты на квіткі не павялічваліся больш за год і цяпер прыйшоў час, каб гэта зрабіць.

Старыя квіткі будуць дзейнічаць цягам дзесяці дзён. Праязныя квіткі на наступны месяц і першую дэкаду верасьня пакуль можна набыць па старых коштах. Яшчэ не вядома, колькі будуць каштаваць новыя праязныя на месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?