Тацяна Севярынец

Сёньня Тацяне Севярынец — маці асуджанага ў Берасьці на 15 сутак палітыка Паўла Севярынца — не далі дазволу на сустрэчу з сынам.

Тацяна Севярынец паведаміла Радыё Свабода:

«Адразу, як прыехала зь Віцебску ў Берасьце, я зьвярнулася да начальніка ізалятару часовага ўтрыманьня Віктара Мельнікава. Прасіла дазволіць сустрэцца з сынам. Міліцыянт катэгарычна адмовіў. Фармальная падстава — Адміністрацыйны кодэкс».

Цяпер Тацяна Севярынец спрабуе перадаць сыну ежу. Разам зь ёй — берасьцейскі праваабаронца Уладзімер Вялічкін і паплечнікі Паўла.

«Я вельмі ўражаная тым, якую падтрымку атрымаў мой сын падчас падзеяў у Берасьці, — кажа Тацьцяна Севярынец. — Яму перадалі спальнікі, нешта з адзеньня, садавіну. Вельмі хочацца пабачыцца з гэтымі людзьмі і выказаць нашу шчырую бацькоўскую падзяку».

Ад 22 жніўня Павал Севярынец утрымліваецца ў ізалятары ўпраўленьня ўнутраных справаў Маскоўскага раёну Берасьця. Ён быў затрыманы ў часе прэзэнтацыі сваіх кніг і асуджаны на 15 сутак зхьняволеньня.

Вячаслаў Кулік, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0