Грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" запрашае сяброў і прыхільнікаў роднага слова ад 18 гадоў да 65 гадоў узяць удзел у даследчай працы па вывучэнні рукапісных сімвалаў беларускай мовы. Трэба будзе паўдзельнічаць у запаўненні падрыхтаваных анкет з напісаннем беларускіх слоў, некаторых фраз і г.д.

Увесь удзел зойме 30 хвілін.

Праца будзе весціся ў наступныя дні: 11 чэрвеня 13.00 -13.30; 13.30 - 14.00;

18.00 - 18.30; 18.30-19.00.

12 чэрвеня 18.00 - 18.30; 18.30-19.00.

13 чэрвеня 18.00 - 18.30; 18.30-19.00.

Для ўдзелу неабходна падысці на сядзібу (Румянцава, 13) у абраны Вамі час.

Удзельнікі гэтай акцыі атрымаюць прызы ад ТБМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0