Расійскі футбольны клуб «Анжы» працягнуў на адзін год кантракт з галоўным трэнерам Гусам Хідынкам.

Магчымасць падаўжэння супрацоўніцтва была прадугледжана ў кантракце, паведаміў у Twitter старшыня рады дырэктараў «Анжы» Канстанцін Рэмчукоў.

«Стары кантракт Гуса Хідынка быў складзены па схеме +1. Гэтую опцыю старога кантракту абодва бакі і выкарысталі да ўзаемнага задавальнення… Я рады», — паведаміў у мікраблогу Рэмчукоў.

Раней паведамлялася, што Хідынк можа перайсці ў французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» або мадрыдскі «Рэал», піша Бі-Бі-Сі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0