У Іспаніі на чэмпіянаце свету па бэйсджампінгу аўстралійская парашутыстка Марыя Стэйнмейр ледзь не загінула пасля скачка з даху шматпавярховага гатэля.

Пры выкананні скачка са 160-метровага будынка парашут раскрыўся не да канца. 22-гадовая парашутыстка паляцела на зямлю з хуткасцю каля 100 км/г, некалькі разоў ударылася аб сцены будынка.

Праляцеўшы яшчэ некалькі дзясяткаў метраў, Стэйнмейр удалося зачапіцца за падваконне на 10-м паверсе і ўлезці ў акно, якое жыхары гатэля пакінулі адкрытым.

Вынік няўдалага скачка: зламаны нос і некалькі сінякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0