11 чэрвеня пачаўся ўзаемны продаж электронных авіябілетаў Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» і групы расійскіх і замежных кампаній «ЮТэйр», што дазволіць пасажырам купляць білеты праз інтэрнэт па ўсім маршруце. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Белавія».

«Дзякуючы такому супрацоўніцтву пасажыр можа аформіць адзіны білет на ўсім маршруце як на рэйсы „Белавія“, так і на рэйсы „ЮТэйр“. Пасажыры „Белавія“ атрымліваюць магчымасць скарыстацца найболей зручнымі стыкоўкамі з рэйсамі расійскага перавозчыка ў маскоўскім аэрапорце „Дамадзедава“, а таксама ў Екацерынбургу, Новасібірску і Самары, што зробіць іх падарожжы больш камфортнымі і дазволіць эканоміць час у дарозе. Мы рады, што дзякуючы партнёрскім пагадненням можам пашыраць магчымасці для падарожжаў нашых кліентаў», — цытуе прэс-служба гендырэктара «Белавія» Анатоля Гусарава.

З 2011 года паміж авіякампаніямі «Белавія» і «ЮТэйр» дзейнічае інтэрлайн-пагадненне, якое дае права афармляць авіяперавозку на сваіх бланках на маршруты авіякампаніі-партнёра.

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» — найбуйнейшы авіяперавозчык Беларусі, ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 42 аэрапорты краін Еўропы і Азіі з Мінска, Гомеля, Гродна і Брэста. Флот авіякампаніі налічвае 21 паветранае судна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?