Гурт iLi-iLi. Фота Generation.by.

Гурт iLi-iLi. Фота Generation.by.

Гурт KilFil. Фота Ultra-music.com.

Гурт KilFil. Фота Ultra-music.com.

Адразу два гурты перамаглі сёлета на конкурсе фестывалю «Басовішча». Яны атрымалі роўную колькасць балаў ад журы. Арганізатары прапануюць абодвум выступіць на фестывалі, піша Generation.by.

Фестываль «Басовішча» адбудзецца 19-20 ліпеня. Поўная праграма фэсту з’явілася тыдзень таму.

Штогадовы фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» традыцыйна праводзіць конкурс маладых гуртоў. У ранейшыя гады пераможцаў абіралі па выніках выступу гуртоў на самім фестывалі ў межах фіналу конкурснай праграмы. Сёлета ж было вырашана правесці ўвесь конкурс загадзя паводле запісаў. Журы ў складзе Вячаслаў Радзівонаў (Ultra Music), Юра Сідун (Generation.by), Зміцер Безкаравайны (Experty.by), Сяргей Будкін (Budzma.org), Павал Грэсь (Фонд Villa Sokrates), Матвей Сэвастыянік (БАС) абірала з 28 гуртоў.

Абодва сёлетніх пераможцы маюць у сваім складзе ўдзельнікаў з ўжо добравядомых у Беларусі гуртоў.

Гурт iLi-iLi пачаў сваю актыўнасць у 2011 годзе. У яго склад ўваходзяць два ўдзельнікі добравядомага праекту «Дзецідзяцей», які ў чэрвені 2010 прыпыніў сваю дзейнасць. Гурт працуе на рускай і беларускай мовах. Сайт гурта ili-ili.org.

Гурт KilFil быў заснаваны ў снежні 2012 году. На вакале ў ім Алесь Кот-Зайцаў, вядомы як лідар гурта «Босае Сонца». Гурт грае сумесь электроннай і жывой музыкі і працуе на рускай і беларускай мовах. Паслухаць іх творчасць можна на сайце kilfil.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?