Прэм’
Так, да 7 лістапада павінен быць здадзены ў эксплуатацыю шматфункцыянальныспартыўна-забаўляльны комплекс«Чыжоўка-Арэна» , да 1 снежня неабходна выканаць добраўпарадкаванне прылеглых да яго тэрыторый. «З 1 снежня „Чыжоўка-Арэна “ павінна працаваць», — адзначыў Мясніковіч.
Да канца года неабходна ўвесці яшчэ адзін буйны комплекс —
Акрамя таго, прэм’
«Тое, што тычыцца падрыхтоўкі транспартнай інфраструктуры, добраўпарадкавання, усё гэта трэба зрабіць сёлета, да 1 кастрычніка», — падкрэсліў ён.
Мясніковіч дадаў, што чэмпіянат свету па хакеі «з’яўляецца знакавай падзеяй для Беларусі і ён павінен быць праведзены на высокім узроўні».
Як паведаміў на пасяджэнні старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька, работы па наяўным утрыманні, рэканструкцыі, капітальным рамонце і будаўніцтве аб’ектаў транспартнай інфраструктуры ў Мінску да чэмпіянату свету па хакеі будуць завершаны ва ўстаноўленыя тэрміны. У чэрвені ўвядуць першую чаргу транспартнай развязкі Арлоўская — Ціміразева. Да канца верасня плануецца запусціць другую чаргу аб’екта. Да кастрычніка таксама ўвядуць у эксплуатацыю другую чаргу развязкі па праспекце Дзяржынскага. «Такім чынам, транспартныя развязкі, якія былі запланаваны з улікам аптымізацыі ў Мінску, будуць завершаны», — канстатаваў ён.
Ладуцька таксама запэўніў, што да канца гэтага года будзе вырашана задача па стварэнні 20 тыс. месцаў для адначасовага размяшчэння ў Мінску фанатаў, турыстаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі.
Асобная ўвага надаецца абнаўленню пасажырскага транспарту горада: закупляюцца новыя аўтобусы і вагоны метро.
Да чэмпіянату свету па хакеі, заявіў Ладуцька, зменіцца і вонкавае аблічча Мінска — зменіцца мастацкае афармленне горада, на цэнтральных вуліцах з’явяцца новыя элементы ілюмінацыі.
Марына Носава, БелаПАН
http://by.belapan.by/archive/2013/06/12/630442_630463/