Некаторыя пары дзеляцца дэталямі сваіх адносін з светам, выкладваючы інфармацыю ў сацыяльных сетках накшталт Facebook. Псіхолагі лічаць, што гэта ўмацоўвае адносіны. The Indian Express распавядае пра адпаведную працу Універсітэта Каліфорніі.

Супрацоўнікі ўніверсітэта высветлілі, што людзі, якія робяць падобныя допісы, больш задаволеныя адносінамі і адчуваюць вялікую абароненасць у сямейным саюзе у параўнанні з астатнімі.

Навукоўцы ўніверсітэта правялі тры эксперыменты з удзелам жанатых карыстальнікаў Facebook старэйшых за 18 гадоў. Спачатку было даказана: людзі, якія часта выкладвалі фатаграфіі сябе і жонкі/мужа, часцей казалі пра тое, што шчаслівыя ў адносінах.

Потым атрымалася высветліць: людзі, якія сведчылі пра задаволенасць шлюбам і аб блізкасці з партнёрам, часцей за астатніх публікавалі за мінулы год фатаграфіі з мужам/жонкай.

Трэці эксперымент паказаў, што людзі, як правіла, пісалі пра свае стасункі менавіта ў тыя дні, калі асабліва былі задаволеныя шлюбам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?