12 чэрвеня Гродзенскі абласны суд вынес прысуд 23-гадоваму жыхару Вілейкі, якога абвінавачвалі ў забойстве двух асобаў з асаблівай жорсткасцю. Яго прысудзілі да расстрэлу. Менавіта на такой меры пакарання настойвала дзяржаўнае абвінавачванне.

Трагедыя адбылася летась, 5-га жніўня. 23-гадовы жыхар Вілейкі з рэўнасці забіў у адной з кватэр маласямейнага інтэрната ў Гродне сваю жонку, жыхарку Жлобіна, і яе знаёмага гродзенца. Труп мужчыны злачынца расчляніў і выкінуў у смеццевы бак, а галаву забраў з сабой. Менавіта з галавой у сумцы яго неўзабаве затрымалі праваахоўнікі.

Чуткі, што забойства і наступныя дзеянні былі здзейсненыя з рытуальнымі мэтамі, не пацвердзіліся. Злачынства лічыцца «побытавым», абвінавачваны прызнаны свядомым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?