Барыс Пухоўскі - найлепшы гулец сустрэчы.

Барыс Пухоўскі - найлепшы гулец сустрэчы.

Балельшчыкам раздалі спецыяльныя прыстасаванні, каб ствараць лепшую атмасферу.

Балельшчыкам раздалі спецыяльныя прыстасаванні, каб ствараць лепшую атмасферу.

Сёння ў беларусаў гарэлі вочы.

Сёння ў беларусаў гарэлі вочы.

Уладзімір Навіцкі быў за ды-джэя. Ды гукаў "Верым, Можам, Пераможам!"

Уладзімір Навіцкі быў за ды-джэя. Ды гукаў "Верым, Можам, Пераможам!"

Старшыня федэрацыі Уладзімір Канаплёў заняты нават на трыбунах.

Старшыня федэрацыі Уладзімір Канаплёў заняты нават на трыбунах.

Мяч трымаўся ў руках.

Мяч трымаўся ў руках.

Сяргей Рутэнка сумаваў, што не можа дапамагчы партнёрам.

Сяргей Рутэнка сумаваў, што не можа дапамагчы партнёрам.

Дзмітрый Камышык у палёце.

Дзмітрый Камышык у палёце.

Юрый Шаўцоў уважліва сочыць за гульнёй.

Юрый Шаўцоў уважліва сочыць за гульнёй.

Пачатак гульні, слухаюць гімн.

Пачатак гульні, слухаюць гімн.

Дзяўчынкі з групы падтрымкі стараліся не менш за гандбалістаў.

Дзяўчынкі з групы падтрымкі стараліся не менш за гандбалістаў.

Ісландцы часам таксама закідвалі.

Ісландцы часам таксама закідвалі.

Перамога!

Перамога!

Адборачны турнір да чэмпіяната Еўропы па гандболе выйшаў на фініш. У групах гуляе ўсяго па чатыры каманды, дзве першыя выходзяць на Еўра.
У нашым квартэце шчаслівы білецік ужо выцягнулі ісландцы. За два туры да фініша яны гарантавалі сабе першае ці другое месца. Румыны таксама былі стабільным. Усе матчы прайгралі. А вось барацьба за другую пуцёўку абацае быць бескампраміснай. Беларусь ці Славенія? Відаць, адказ на гэтае пытанне дасць толькі нядзельны матч каманд на Балканах.

Ісландцы адны з заканадаўцаў гандбольнай моды. Але ў сталіцу Беларусі яны прыехалі без семярых лідараў.

У беларусаў страта была адна, затое якая! На паркет Палаца спорту не змог выйсці Сяргей Рутэнка з «Барселоны». У яго траўма.

Ці то ісландцы былі ўшчэнт нематываванымі, ці то беларусаў гэтак згуртавала адсутнасць лідара, але нашы лёталі нібы на крылах. Асабліва ўсё атрымлівалася ў Барыса Пухоўскага. Закідваў шмат і рознага. Брамнікі ісландцаў не маглі зачапіцца за мяч. А вось Віталь Чарапенька на адваротным баку пляцоўкі быў на вышыні.

Дарэчы, асобны дзякуй трэба сказаць балельшчыкам на трыбунах. Без усялякай «прынудзілаўкі» яны запоўнілі Палац працэнтаў на 70. Падтрымка зборнай была грандыёзнай. Гуляць пад такую атмасферу адзін кайф.

Былі моманты, што перавага беларусаў была больш за 10 галоў. Але суровыя вікінгі напрыканцы гульні вырашылі, што нягожа саступаць з такім лікам ды трошку адыгралі. Вынік — 29:23 на карысць беларусаў.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі наш трэнер Юрый Шаўцоў сказаў, што ёсць гульні, калі ўсё атрымліваецца. Такой і атрымалася сустрэча з Ісландыя.

Цяпер становішча ў групе такое: Ісландыя — 8 пунктаў (5 гульняў), Беларусь — 7, Славенія — 5, Румынія — 0. Усё вырашыцца ў Славеніі. Застаецца таксама варыянт, што нашы могуць трапіць на Еўра як найлепшая трэцяя зборная з усіх групаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?