БТ, 21.40
Рубі (Марыса Тамэй) не шанцуе з мужчынамі. Колькасьць няўдалых раманаў заганяе яе ў дэпрэсію, але тут зьяўляецца ён… Дзіўны малады чалавек, які баіцца сабак і хавае таямнічую татуіроўку. Рубі ўпэўненая, што знайшла сваё шчасьце, але ейны сябра сьцьвярджае, што прыбыў з 25 стагодзьдзя, каб выратаваць дзяўчыне жыцьцё. Рамантычны знаёмы – вар’ят, ці выратавальнік?
Мэлядрама з фантастычнымі элемэнтамі й нечаканым разьмеркаваньнем роляў. Вінсэнт д’Анофрыё (вар’яцкі пэрсанаж “Клеткі” і “Людзей у чорным”) у фільме цельпукаваны, нязграбны, рамантычны. Рэжысэр Брэд Андэрсан – аўтар трызьненнага Машыністу.
“Шчасьлівыя выпадкі” – саладжавы дзявочы фільм для аматарак.