Праект рэзалюцыі Рады ААН па правах чалавека прапаноўвае на год працягнуць мандат спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі. Галасаванне па рэзалюцыі плануецца правесці сёння ў рамках сесіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ), што праходзіць у Жэневе.Тэкст дакумента размешчаны на сайце РПЧ.
«Рада пастанаўляе працягнуць на адзін год мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і просіць Спецыяльнага дакладчыка прадставіць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Радзе па правах чалавека на яго
У дакуменце выказваецца глыбокая занепакоенасць наконт «працягу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, якія носяць структурны і эндэмічны характар,а таксама сістэмных і сістэматычных абмежаванняў правоў чалавека, асабліва адносна свабоды асацыяцый, сходаў і права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне».
РПЧ выказвае занепакоенасць наконт «прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання ў месцах утрымання пад вартай, адсутнасці рэакцыі ўрада на выпадкі гвалтоўных знікненняў палітычных апанентаў,парушэнняў працоўных правоў, раўназначных прымусовай працы, значных прабелаў у антыдыскрымінацыйным заканадаўстве, беспакаранасці асоб, якія парушаюць правы чалавека, уціску арганізацый грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, журналістаў і палітычных апанентаў, аказання ціску на адвакатаў, няўдзелу апазіцыйных палітычных партый у працы парламента».
Рада заклікае ўрад Беларусі правесці «ўсёабдымны агляд заканадаўства, палітыкі, стратэгій і практыкі для таго, каб нормы былі дакладна вызначаныя, адпавядалі міжнароднаму праву і абавязацельствам краіны ў галіне правоў чалавека і не выкарыстоўваліся для перашкоды або празмернага абмежавання любых правоў чалавека, уключаючы свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцыі і мірных сходаў і свабоду сродкаў масавай інфармацыі».
Рада настойліва заклікае ўрад Беларусі неадкладна і безагаворачна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, а таксама рэабілітаваць тых, хто ўжо быў вызвалены.
Рэзалюцыя заклікае ўлады Беларусі ў поўнай меры супрацоўнічаць са спецдакладчыкам ААН, у тым ліку шляхам давання яму доступу для наведвання краіны і доступу да патрэбнай інфармацыі.
Нагадаем, 4 чэрвеня на сесіі быў заслуханы даклад спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Міклаша Харашці.Пры абмеркаванні гэтага дакумента прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў заявіў, што Беларусь не мае патрэбы ў спецыяльным дакладчыку або іншых падобных інстытутах. Хвастоў таксама заявіў, што гэты даклад выкарыстоўваецца для аказання палітычнага і эканамічнага ціску на Беларусь.
«Беларускі народ не мае патрэбы ў спецдакладчыку. Мы ведаем, якія ў нас ёсць праблемы, і гатовы іх вырашаць. У нас ёсць свая мадэль, заснаваная на нацыянальным суверэнітэце, бяспецы і вяршэнстве закона. Мы адхіляем усе абвінавачанні, якія ўтрымліваюцца ў дакладзе, і заяўляем, што высновы даклада для нас непрымальныя», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Беларусі.
Каментары