На фота -- выступае выкладчыца Кіеўскага ўніверсітэта Надзея Старавойтава
У Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі (КНУ) 12 чэрвеня пры падтрымцы пасольства Беларусі ва Украіне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прысваенню Цэнтру беларускай мовы і культуры імя Уладзіміра Караткевіча.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч, намеснік міністра фінансаў Беларусі Іван Шунько, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка, кіраўніцтва, выкладчыцкі склад і студэнты КНУ.
У час урачыстай цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі з імем Уладзіміра Караткевіча беларускі пасол перадаў у дар цэнтру новы камп’ютар.
Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыты ў Інстытуце філалогіі КНУ ў 2009 годзе.Згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі на вышэйшым узроўні аб арганізацыі вывучэння нацыянальных моў у беларускіх і ўкраінскіх вышэйшых навучальных установах, з верасня 2010 года ў Інстытут філалогіі КНУ ажыццёўлена тры наборы студэнтаў па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура, украінская мова і літаратура, англійская мова». Конкурс па гэтай спецыяльнасці ў 2010 годзе склаў 19 чалавек на месца, у