У пятніцу, 14 чэрвеня, пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне, першым яно пройдзе па беларускай мове. Пачатак усіх іспытаў а 11-й гадзіне.
У суботу, 15 чэрвеня, пройдзе тэставанне па рускай мове, 17 чэрвеня (панядзелак) — па біялогіі, 19 чэрвеня (серада) — па матэматыцы,
21-га (пятніца) — па грамадазнаўстве, 22-га (субота) — па фізіцы, 23-га (нядзеля) — па гісторыі Беларусі,
24 чэрвеня (панядзелак) — па хіміі, 25-га (аўторак) — па сусветнай гісторыі, 27-га (чацвер) — па замежных мовах, 28-га чэрвеня — па геаграфіі.
Сёлета для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні зарэгістраваліся 117 768 чалавек.
На рускую мову запісаліся 83 829 чалавек, на беларускую — 33 564.
Другой па масавасці стала матэматыка — больш як 76 тысяч ахвотных.На цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы было аформлена і выдадзена 35 756 пропускаў, па хіміі — 14 705, біялогіі — 24 658, геаграфіі — 1899. На тэст па англійскай мове зарэгістраваліся 23 389 чалавек, а на іспанскую мову — толькі 248.
Грамадазнаўства ў пункты правядзення тэставання прыйдуць здаваць 8250 чалавек, сусветную гісторыю найноўшага часу — 1491, гісторыю Беларусі — 19 174.
0
0
0
0
0
0