Парцаляна з калекцыі «Выцінанка».

Парцаляна з калекцыі «Выцінанка».

Парцаляна з калекцыі «Выцінанка».

Парцаляна з калекцыі «Выцінанка».

Парцаляна з калекцыі «Выцінанка».

Парцаляна з калекцыі «Выцінанка».

Парцаляна з калекцыі «Выцінанка».

Парцаляна з калекцыі «Выцінанка».

Парцаляна з калекцыі «Зброя ВКЛ».

Парцаляна з калекцыі «Зброя ВКЛ».

Парцаляна з калекцыі «Зброя ВКЛ».

Парцаляна з калекцыі «Зброя ВКЛ».

Парцаляна з калекцыі «Зброя ВКЛ».

Парцаляна з калекцыі «Зброя ВКЛ».

Парцаляна з калекцыі «Зброя ВКЛ».

Парцаляна з калекцыі «Зброя ВКЛ».

Заснаваны ў 2011 годзе прадпрымальніцай Галінай Яшчанкай брэнд Karali заваяваў вядомасць непаўторным мылам ручной работы. Канцэпцыя стварэння якаснага адметнага прадукту з гісторыяй, але паводле сучасных тэхналогіяў і стандартаў якасці дазволіла новаму брэнду літаральна ўварвацца на рынак і стаць пераможцам. На фестывалі беларускай рэкламы і камунікацыяў AD.NAK! у 2012 годзе Karali сталі пераможцамі: узялі 1-е месца ў намінацыі «Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект» і 2-е месца ў намінацыі «Інтэрнэт-рэклама», гаворыцца ў прэс-рэлизе, дасланым у рэдакцыю «НН».

На дадзены момант мыла Karali прадаецца ў 25 крамах па ўсёй Беларусі. Акрамя таго, яго замаўляюць амбасады краіны, бізнэс-кампаніі, а таксама шлюбныя пары ў падарунак гасцям.

Натхніўшыся гэтым поспехам, аўтары праекта ўзяліся за стварэнне пад брэндам Karali парцаляны ручнога вырабу.

Кожная калекцыя парцаляны Karali апавядае пра адметныя з’явы беларускай культуры і гісторыі.
Праз рэльефы і дэколі вы дакранецеся да вытанчаных узораў выцінанак, шляхетных формаў княскіх мячоў і алебардаў ды іншых адметнасцяў беларускай культуры і гісторыі: іх цікава абмеркаваць з сябрамі, з імі важна пазнаёміць дзяцей, іх прыемна прэзентаваць гасцям з-за мяжы, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Парцаляна Karali распрацаваная адмыслова ў адпавяведнасці з усімі стандартамі сучаснага, якаснага, люксусовага посуду з парцаляны.

«Любая Ваша вячэра з парцалянай Karali пераўтворыцца ў чароўны рытуал высакароднага хараства. Парцаляна Karali стварае шляхетную атмасферу і дарыць прагажосць і вытанчанасць кожнаму моманту», — абяцаюць у прэс-рэлізе аўтары новага праекта Галіна Яшчанка і кераміст Вольга Раманюк.

Вось як аўтары апісваюць свае новыя калекцыі парцяланы.

Калекцыя парцаляны «Выцінанка» — гэта ўнікальная мастацкая з’ява. Манахромны белы посуд з фантазійным арнаментам паводле матываў традыцыйнай выцінанкі — гэта густоўнае спалучэнне кранальнай цеплыні і трэндавых дызайнерскіх рашэнняў сучаснасці. Здабыткі гісторыі і культуры ў выглядзе арнаментаў выцінанкі, нанесеных на парцаляну Karali робяцца здабыткамі сучаснасці і прэтэндуюць на ролю культавых прадметаў побыту. Фантастычныя хітраспляценні галінак, лісточкаў, кветак пераносяць Вас ў свет мрояў. Пільны позірк выхапіць пары птушак на галінках казачнага дрэва — гэты матыў асацыюецца з вясной, цяплом, святлом. Казачныя птушкі, якія з замілаваннем глядзяць адна адной у вочы — старажытны сімвал узаемнага кахання.

Парцаляна Karali, упрыгожаная арнаментальнай выцінінкай з выявай Дрэва жыцця і кахання — абярэг Вашай сям’і і сакральны падарунак з глыбокім сэнсам, з найлепшымі зычэннямі доўгага жыцця і ўзаемнага кахання Вашым блізкім.

Калекцыя парцаляны «Зброя ВКЛ» — гэта смелы крок і даніна павагі сваёй зямлі і героям. Парцаляна Karali серыі «Зброя» створаная пад уздзеяннем магіі эпохі рыцарства, сярэднявечча. Спадчына Вялікага Княства Літоўскага здабывалася мячамі, кордамі, пікамі, алебардамі, ступіцамі, сякерамі і мужнасцю адважных ваяроў. Смелае спалучэнне выяваў халоднай зброі з парцалянай, што нясе цяпло і ўтульнасць, узрушвае пачуцці, прымушае кроў хутчэй бегчы ў жылах, а руку мацней сціскаць кубак. Зброя заўсёды застанецца асабістым скарбам мужчыны, яна адлюстроўвае ягоную сутнасць і наканаванне. Шляхціч быў воям, пакуль трымаў у руках зброю.

Побач з ідэаламі роўнасці і ўзаемадапамогі рыцарскі кодэкс патрабаваў падтрымліваць царкву, бараніць слабых, шанаваць жанчыну, дэманстраваць асабістую мужнасць, а таксама дбаць пра адукацыю і навуку. Беларуская шляхта заўсёды кіравалася дэвізам «Жыццё — Айчыне, гонар — нікому!».

На кожны з прадметаў калекцыі «Зброя ВКЛ» нанесены герб «Калюмны» — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага княства Літоўскага. У Грунвальдскай бітве 1410 года з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з выявай «Калюмнаў».

Калекцыя парцаляны Karali ўключае ў сябе прадметы, якія цалкам могуць быць самадастатковым падарункам ці сувенірам, але прызначаныя для штодзённага ўтылітарнага ўжытку: імрык, кубак, сподак, шклянка, сальнічка, перачніца і, безумоўна, мыльніца.

Падрабязна пра ўмовы набыцця парцаляны Karali можна праз сайт www.karali.by.

Дадатковую інфармацыю можана атрымаць праз e-mail: [email protected], тэл. +375-44-730-79-04.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0