13 чэрвеня 2008 года ў беларускай інтэрнэт-прасторы з’явіўся ўнікальны праект: сайт Experty.by вось ужо пяць год займаецца каталагізацыяй і ацэнкай беларускай музыкі. Да гэтага года ў штат уваходзілі чатыры знаныя крытыкі Сяргей Будкін, Зміцер Безкаравайны, Алег Клімаў і Зміцер Падбярэзскі. Сёлета да іх далучыліся Аляксандр Чарнуха і Ягор Цывілька.

У гонар пяцігоддзя, эксперты вывелі рэйтынг найлепшых альбомаў за пяць год. Часам пазіцыя ці наяўнасць ў рэйтынгу таго ці іншага альбома можа здзівіць, аднак гэта ўжо пытанне да статыстыкі.

Такім чынам, пяцёрка найлепшых альбомаў 2008–2012 выглядае так:

1. Тройца «Зімачка» (2011) — 9.50 балаў

2. Зміцер Вайцюшкевіч «Ваячак» (2012) — 9.25 балаў

3. Ляпіс Трубяцкой «Веселые картинки» (2011) — 9 балаў

4. Тройца «Сон-трава» (2008) — 9 балаў

5. Палац «Кола грукатала» (2012) — 9 балаў.

Самы нізкі рэйтынг у гісторыі сайта атрымала спявачка Лючана за альбом «Улечу», які атрымаў 1.5 балаў з 10 магчымых.

Самым «добрым» з экспертаў стаў Эміцер Падбярэзскі — у суме ён паставіў усім альбомам за пяць год 2312 балаў, у той час як самым бязлітасным стаў Алег Клімаў — 2179 балаў сумарна.

«Наша Ніва» віншуе калег з першым юбілеем!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?