Супрацоўнік аднаго з беларускіх банкаў разам са змоўшчыкам ў канцы 2012 года скраў з дзвюх банкаўскіх ячэек кліентаў 400 і 340 тысяч даляраў адпаведна. Грошы падзялілі паміж сабой.

«Арганізатар злачынствы падчас працы ў банку курыраваў працу дэпазітарыя. Пры фарміраванні сховішчы ён зрабіў папяровыя адбіткі ключоў ад індывідуальных банкаўскіх сейфаў. Незадоўга да звальнення — яго пасаду ў банку скарачалі — мужчына вырашыў зрабіць дублікаты ключоў, а ў далейшым — выявіць сейфы і выкрасці з іх маёмасць», — расказала TUT.BY старшы пракурор пракуратуры Мbнска Настасся Бондар.

Дублікат майстар-ключа, дарэчы, «умелец» зрабіў… з саўка для мангала.

Мужчына ведаў, што ў памяшканні сховішча дэпазітарыя ўсталяваная схаваная камера відэаназірання: яе ён закрываў прынесеным з сабой аркушам паперы фармату А4, — расказалі ў пракуратуры.

У працэсе следства выяўлены і шматлікія парушэнні службовай інструкцыі супрацоўнікамі банка: яны дазвалялі абвінавачанаму знаходзіцца ў памяшканні дэпазітарыя аднаму на працягу доўгага часу, хоць гэта і забаронена.

Даць рады задуманаму ў адзіночку было праблематычна: захоўваць буйныя сумы выкрадзеных грошай у сваім кабінеце ці машыне абвінавачаны не мог, баючыся, што іх могуць заўважыць альбо выкрасці. Давялося прыцягваць змоўшчыка: таму была абяцаная палова грошай «на набыццё кватэры» — толькі за тое, што ён забярэ скрадзенае ад будынка банка і захавае суму да моманту падзелу.

— Сваімі наўмыснымі дзеяннямі, звязанымі з таемным выкраданнем маёмасці ў асабліва буйным памеры, былы супрацоўнік банка здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 4 арт. 205 КК РБ «Крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры», — патлумачыла Анастасія Бондар.

Арганізатару крадзяжу і яго змоўшчыку пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Пракуратурай горада Мінска крымінальная справа накіраваная ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?