Абаронцы правоў чалавека пачалі працэс супраць інтэрнэт‑парталу Yahoo. У пазове, які склалі ў ЗША, інтэрнэт‑гігант абвінавачваецца ва ўдзеле ў парушэньні правоў чалавека ў Кітаі. Сусьветная арганізацыя правоў чалавека сьцьвярджае, што Yahoo прадставіў інфармацыю кітайскаму ўраду, а гэта прывяло да арышту пісьменьнікаў і дысыдэнтаў. Прыводзіцца прыклад журналіста, які крытыкаваў уладу. Ён быў пакараны на 10 гадоў зьняволеньня пасьля таго, як Yahoo выдала ўладам Пэкіну ягоны электронны адрас і пэрсанальны адрас кампутара.

Yahoo падкрэсьлівае, што павінна дзейнічаць згодна з заканадаўствам краіны, у якой аказвае паслугі, але прызнае, што магчымасьць атрымаць дадзеныя дазволіла кітайскім уладам арыштаваць дысыдэнтаў. У спэцыяльным паведамленьні Yahoo сьцьвярджае, што падтрымлівае свабоду слова. Заходнія інтэрнэт‑фірмы, якія працуюць у Кітаі, лічаць, што лепш даць ураду некаторую інфармацыю. Фірма Google, якая валодае папулярным пошукавым сэрвісам, адкрыта прызнаецца, што ўдзельнічае ў цэнзуры кітайскага інтэрнэту. Падчас пошуку шмат парталаў, якія кітайскі ўрад прызнае небясьпечнымі, абмінаюцца.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0