Аўтары кнігі «Вялікае Княства Літоўскае.Ілюстраваная гісторыя» Уладзімір Арлоў і Зміцер Герасімовіч прынеслі прабачэнні аўтарам альбома «Спадчына Беларусі» Аляксандру Аляксееву і Алегу Лукашэвічу ў сувязі з выкарыстаннем 22 фотаздымкаў з альбома «Спадчына Беларусі» без пазначэння аўтарства.
Бакі пагадзіліся з тым, што ў працэсе падбору ілюстрацыяў гэта было зроблена Змітром Герасімовічам несвядома.
У кожным новым выданні кнігі «Вялікае Княства Літоўскае» здымкі, узятыя з альбома «Спадчына Беларусі», будуць абавязкова падпісаныя і іхнім аўтарам будзе выказвацца падзяка.