На адкрыцці крыжа памяці антысавецкіх партызанаў у вёсцы Рачкаўшчына пад Шчучынам. Фота «Глос знад Немна».
Кіраўніка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Мечыслава Яськевіча будуць судзіць за ўстаноўку крыжа ў вёсцы Рачкаўшчына пад Шчучынам (Гродзенская вобласць) у памяць апошняга камандзіра ўзброеных сіл Арміі Краёвай Анатоля Радзівоніка.
Шчучынская міліцыя пераслала ў Гродна копію пратакола пра нібыта ўчыненае Яськевічам адміністрацыйнае правапарушэнне — правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.
Раней стала вядома, што аналагічны пратакол складзены прадстаўнікамі Шчучынскага РАУС у дачыненні да
Вераніка Себасцяновіч была сувязной АКоўцаў пад псеўданімам «Ружачка». За гэта яе,
Армія Краёва — польскае ўзброенае падполле — вяла партызанскую вайну супраць саветаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў міжваенны час належала Польшчы. У гады вайны і пасля яе АКоўцы здзяйснялі таксама акты тэрору супраць беларускіх актывістаў і праваслаўнага насельніцтва. Для ўладаў РБ Армія Краёва застаецца табу, бо яна змагалася супраць савецкай улады. У Польшчы ветэраны АК лічацца героямі.
Саюз палякаў Беларусі паставіў крыж памяці Радзівоніка, вядомага пад сваім партызанскім псеўданімам «Олех», 12 мая, у
Працэс Веранікі Себасцяновіч адбудзецца ў Шчучынскім раённым судзе 19 чэрвеня.