У Гомельскім абласным судзе 14 чэрвеня абвешчаны прысуд25-гадоваму хлопцу, абвінавачанаму ў жорсткім забойстве студэнткі Гомельскага ўніверсітэта Наталлі Емяльянчыкавай.
Суд прызнаў яго вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю і прысудзіў да расстрэлу. Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны.
У апошнім слове абвінавачаны прасіў прабачэння ў маці забітай дзяўчыны.
Дзяржабвінавачванне запытала выключную меру пакарання ў выглядзе расстрэлу для Аляксандра Г.
На судовым пасяджэнні ў канцы мая ён зрабіў заяву, што яго сужыцелька таксама мае дачыненне да здзяйснення забойства і з’яўляецца падбухторвальніцай і пасобніцай.Ён заявіў, што яго сяброўка ведала пра забойства і нават дапамагала знішчаць сляды злачынства, у прыватнасці мыла вопратку, выкідала нож у возера.
Дзяржаўны абвінаваўца адзначыў, што факты, выкладзеныя ў заяве абвінавачанага аб ролі яго сужыцелькі ў забойстве, не знайшлі пацверджання, і ён заявіў пра гэта з помсты, бо сяброўка рассталася з ім.
У 2005 годзе малады чалавек быў прысуджаны да пазбаўлення волі на восем гадоў за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці: ён да смерці збіў сужыцеля сваёй маці. Забойства студэнткі ён здзейсніў, прабыўшы толькі год на волі пасля адбыцця пакарання.
Адвакат абвінавачанага, выступаючы ў спрэчках, заявіў, што па справе, акрамя яўкі з пакаяннем і паказанняў яго падабароннага, няма аб’ектыўных і бясспрэчных доказаў.
Па выніках псіхіятрычнай экспертызы малады чалавек прызнаны адэкватным, залежнасці ад алкаголю і наркотыкаў у абвінавачанага не выяўлена. Аднак ён пакутуе на змяшанае расстройства асобы.
Трагедыя адбылася ў ноч з 19 на 20 верасня мінулага года.Каля апоўначы Наталля Емяльянчыкава вярталася дадому, каля пад’езду на яе з нажом напаў мужчына. Як устанавіла экспертыза, пацярпелая памерла ад вялікай страты крыві, ёй былі нанесеныя 102 нажавыя раненні.
У судзе абвінавачваны віну прызнаў цалкам. Ён паведаміў, што прыкладна ў19 верасня ён ехаў разам з сужыцелькай і сябрам у аўтобусе і сустрэў Наталлю. Ён ведаў, дзе жыве дзяўчына, так як быў знаёмы з яе братам. Абвінавачаны выйшаў з аўтобуса за адзін прыпынак ад дома, дзе жыла пацярпелая, і пабег праз двары. Ён дачакаўся дзяўчыну ля пад’езда, а затым накінуўся на яе з нажом.чэрвені-ліпені 2012 года знаходзіўся з Емельянчыкавай у адной кампаніі і яна абразіла яго.
Вынесены Гомельскім абласным судом смяротны прысуд — трэці ў гэтым годзе ў Беларусі.Аналагічныя прысуды вынесены Магілёўскім і Гродзенскім абласнымі судамі.