Вядомы в’етнамскі блогер арыштаваны за публікацыю крытычных каментароў у адрас камуністычнага ўрада краіны.

61-гадовага Фам В’ет Дао арыштавалі ў Ханоі ў чацвер па абвінавачванні ў «злоўжыванні правам на свабоду і дэмакратыю». Цяпер яму пагражае да сямі гадоў турэмнага зняволення.

У сваім блогу Дао выступаў з крытыкай в’етнамскіх палітычных лідэраў і палемізаваў з нагоды вострых праблем, такіх як тэрытарыяльныя спрэчкі з Кітаем.

У маі па тых жа абвінавачваннях быў арыштаваны іншы папулярны в’етнамскі блогер Чыонг Зуі Нят.

У верасні мінулага года суд на поўдні В’етнама прысудзіў трох вядомых блогераў да турэмнага зняволення на тэрмін ад 4 да 12 гадоў за антыўрадавую прапаганду.

Тэлебачанне і друкаваная прэса В’етнама з’яўляюцца дзяржаўнымі, аднак насельніцтва краіны актыўна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?