Аляксандр Лукашэнка наведае сёння Следчы камітэт. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Яму дакладуць аб арганізацыі дзейнасці ведамства. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца ​​з матэрыяльна-тэхнічнай базай і ўмовамі працы супрацоўнікаў. Таксама плануецца, што кіраўнік дзяржавы ўручыць Штандар Следчага камітэта.

Як заўжды ў часе паездак Аляксандра Лукашэнкі, раён паездкі навадніла міліцыя, дарожная міліцыя, а таксама агенты ў цывільным з рацыямі. Яны стаяць усцяж на ўсіх вуліцах ад Захарава да Фрунзэ і ў парку Горкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?