Аляксандр Лукашэнка канстатуе крытычную сітуацыю ў будаўнічай галіне і патрабуе ліквідацыі ўсіх глыбінных праблем і недахопаў. Такую задачу ён паставіў сёння на нарадзе з рабочай групай па праблемных пытаннях будаўнічай галіны.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што практычна кожны пастаянна або хоць бы аднойчы ў жыцці сутыкаўся з праблемамі, звязанымі з будаўнікамі і ў цэлым будаўнічай галіной.

«Сітуацыя ў будаўніцтве не проста насцярожвае, а складаецца крытычнай.

І не толькі таму, што ў будаўнікоў недастатковыя аб’ёмы, пытанне ў тым, што які кірунак ні вазьмі — у будаўніцтве поўны абвал, пачынаючы ад нездаволенасці грамадзян тэрмінамі, якасцю і коштам будаўніцтва і заканчваючы той карупцыяй, у якой загразла ўся галіна», — сказаў ён.

Лукашэнка нагадаў, што для выяўлення і ліквідацыі недахопаў у гэтай сферы была створана спецыяльная група, вынікі працы якой будуць прадстаўлены на маштабным нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў верасні.

«Вам неабходна запатрабаваць ад выканаўцаў ліквідацыі ўсіх выяўленых недахопаў у ходзе работы групы.
Каб не атрымалася так, што на нарадзе ў прэзідэнта ў верасні мы вывалім кучу недахопаў і прабелаў у будаўнічай галіны, з якімі мірыцца нельга, і потым будзем гераічна разграбаць гэтыя праблемы. Прынцып адзін: выявілі — выправілі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён запатрабаваў, каб усе прапановы, рэкамендацыі і распараджэнні спецыялістаў рабочай групы неадкладна выконваліся «не толькі на ўзроўні муляроў і кіраўнікоў прадпрыемстваў будаўнічай галіны, але і на ўзроўні прабелаў, якія ёсць у заканадаўстве».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наўмысна ўключыў у склад рабочай групы вышэйшых службовых асоб з тым, каб яны забяспечылі належны кантроль і арганізацыю працы. Ён таксама дадаў, што асноўныя недахопы, якімі сёння мае шмат будаўнічая галіна, ляжаць на паверхні, пра іх шмат гавораць у грамадстве, аднак задача удзельнікаў рабочай групы як спецыялістаў — вывучыць глыбінныя праблемы гэтай галіны. «Я проста настойліва рэкамендую вам і патрабую ад вас: максімум выяўленых недахопаў варты выправіць падчас працы групы», — сказаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?