Фестываль «Пікнік.by», які меўся адбыцца 29 чэрвеня на хутары Шаблі, пераносіцца ў прыгарадную кавярню «Камарова village», што месцціца ў пяці кіламетрах ад Мінска ў напрамку Слуцка.

Хутар Шаблі апынуўся нездольным прыняць вялікую колькасць гледачоў, якія з’едуцца паглядзець на болей чым 20 беларускіх гуртоў.

Адмыслова для наведнікаў будзе арганізаваны бясплатны фестывальны аўтобус, які будзе курсіраваць штогадзіну.

Падрабязна даведацца пра змены ў раскладзе фэста можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?