Ад 13 чэрвеня адміністрацыя сацыяльнай сеткі «Укантакце» пачала выдаляць аўдыязапісы карыстальнікаў, загружаныя на сайт нелегальна.

International Intellectual Property Alliance прызнала яшчэ напачатку 2013 года, што «Укантакце» змяшчае вялікую колькасць пірацкага кантэнту, што руйнуе музычны рынак у краінах постсавецкай прасторы.

Учора ў сацыяльных сетках прайшла інфармацыя, што некаторым карыстальнікам «Укантакце» прыйшоў афіцыйны ліст ад прадстаўнікоў вялікіх лэйблаў.

«На загружаны вамі аўдыёзапіс паступіла скарга ад праваўласніка. Вы можаце аспрэчыць скаргу, запоўніўшы спецыяльную форму, альбо выдаліць аўдыёзапіс, які парушае аўтарскія правы».

У першую чаргу пад новыя правілы «Укантакце» трапілі топавыя артысты — The Rolling Stones, Maroon 5, Michael Jackson і шэраг іншых.
Фірма «Нікіцін», якая валодае правамі на запісы буйных расейскіх выканаўцаў, таксама патрабуе выдаліць пірацкі кантэнт, у тым ліку запісы гурту «Ляпіс Трубяцкой» — у некаторых карыстальнікаў ужо «зніклі» са старонак песні з апошніх альбомаў гурту. Пры спробе праслухаць іх з’яўляецца папярэджанне пра скаргу праваўласніка, а сам запіс абвяшчаецца «спрэчным».
Дыскусія пра тое, ці ўдасца ліквідаваць «Укантакце» пірацкі кантэнт, пачалася сярод карыстальнікаў яшчэ ўчора, у прыватнасці, карыстальнікі заўважаюць, што «Укантакце» — закрытая сацыяльная сетка, і запісы знаходзяцца не ў публічным доступе.
Некаторыя карыстальнікі паспрабавалі аспрэчыць выдаленне, аднак пакуль што амаль усе «пратэсты» адхіляюцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?