Універсітэт Агаё высветліў, што сваркі з мужам або жонкай негатыўна адбіваюцца на здароўі чалавека, паведамляе Society and Religion. Даследаванне закранула 37 жанатых пар. За іх адносінамі навукоўцы назіралі з дапамогай відэакамер. Таксама на руках удзельнікаў рабіліся лакальныя пашкоджанні. Гэта быў маркер стану здароўя і хуткасці загойвання ран.

Праз 12 дзён праводзілася праверка. Так, пары, у якіх адносіны мелі пазітыўны характар, дэманстравалі хуткія тэмпы лячэння, чаго нельга было сказаць пра пары, якія сварыліся. Верагодна, тут адыгрывае ключавую ролю аксітацын. Менавіта ён вызначаў хуткасць гаення.

Па словах кіраўніка даследавання Джэніс Кікалт-Глейзэр, аксітацын выконвае функцыю ўніверсальнага абаронцы. Пры добра наладжаных адносінах у пар канцэнтрацыя аксітацына была самай высокай. Ён ішоў на загойванне ранак.

Псіхолагі рэкамендуюць пазбягаць канфліктаў. Для гэтага неабходна дакладна, ясна і без налёту крытыкі выказваць свае думкі. Таксама трэба прымаць асаблівасці і дзівацтвы іншага чалавека. У размове не варта спрабаваць "перацягнуць коўдру на сябе". І апошняе — лепш факусавацца на станоўчым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?