Адпаведны ўказ падпісаны 14 чэрвеня, паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Камянкоў займаў гэтую пасаду з кастрычніка 2001 году.

Прычыну адстаўкі ў прэс-службе карэспандэнту «Свабоды» не патлумачылі. Таксама там не паведамілі, хто будзе прызначаны замест Камянкова.

57-гадовы Камянкоў паходзіць з Магілёўшчыны. У 2006 годзе яго абралі старшынёй Беларускага саюзу юрыстаў. У траўні разам зь віцэ-прэм’ерам Пятром Пракаповічам Віктар Камянкоў ачоліў Раду прадухіленьня банкруцтва.

Віктар Камянкоў, адзін зь нямногіх чыноўнікаў, які мае свой блог. Там ён сярод іншага разьмясьціў віншаваньне з новым 2013 годам і пажадаў любыя падзеі ўспрымаць «спакойна». Таксама ён пажадаў «падначаленым — мудрых начальнікаў».

Віктар Камянкоў зьяўляецца складальнікам кніг «Біблія пра сям’ю і для сям’і» «Біблія ў правасудзьдзі».

У 2009 годзе Камянкоў з нагоды таго, што менскія гарадзкія ўлады адбіраюць будынак у царквы «Новае жыцьцё», заявіў Свабодзе, што праблемы вернікаў палягаюць «за межамі судовай вытворчасьці».

Яшчэ раней, у 2006 годзе, калі Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў незалежным газэтам у распаўсюдзе празь дзяржаўную сетку-манапаліста, Камянкоў заявіў карэспандэнту Свабоды: «Такая якасьць, як літасьць, калі яна будзе ў судзьдзі гаспадарчага суду, прывядзе да хаосу ня толькі ў сыстэме правасудзьдзя, але і ў дзяржаве наагул».

* * *

Віктар Камянкоў — нар. у 1956 у Магілёўскай вобласці, беларус. Адукацыя — вышэйшая. Сярэднюю школу скончыў з залатым медалём і ў 1973 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў у 1978 годзе.

Прафесійную дзейнасць пачынаў стажорам ў пракуратуры Кастрычніцкага раёна Магілёва. З 1983 па 1987 год — старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці. З 1993 па 1997 — намеснік Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда. З лютага 1997 — першы намеснік Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?