З цэнтралізаванага тэставання па рускай мове былі выдаленыя 16 абітурыентаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.

Паводле слоў Мікалая Фяськова, на ЦТ па рускай мове былі зарэгістраваны 83 тыс. 842 абітурыенты, з іх 2872 абітурыенты не з’явіліся на выпрабаванне, 16 былі выдаленыя за выкарыстанне шпаргалак і мабільных тэлефонаў.

Вынікі тэставання будуць вядомыя праз два тыдні.

У панядзелак, 17 чэрвеня, пройдзе тэставанне па біялогіі, у сераду — па матэматыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?