Смяротнае ДТЗ адбылося каля 01:30 на рэгуляваным перакрыжаванні вуліц Цімашэнкі і Прытыцкага, паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

23-гадовы матацыкліст і яго пасажыр (1992 года нараджэння) рухаліся на матацыкле «Сузукі» з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі па вуліцы Прытыцкага з боку вуліцы Глебкі ў напрамку Ляшчынскага і МКАД.

На скрыжаванне з вуліцай Цімашэнкі байкер выязджаў з відавочным перавышэннем хуткасці, да таго ж рухаўся на чырвонае святло.
У гэты час праезную частку «на зялёны» перасякаў справа-налева па ходзе руху матацыкла 22-гадовы хлопец. Адбыўся наезд, у выніку якога пешаход памёр на месцы. Кіроўца і пасажыр матацыкла з рознымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі. У кіроўцы дыягнаставаны пералом абедзвюх касцей левага перадплечча, у пасажыра — пераломы асновы чэрапа і левай прамянёвай косткі.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Кіраўнік прэс-службы ДАІ таксама адзначыла, што гэта ўжо восьмае ДТЗ з удзелам матацыклістаў у Мінску з пачатку года. Гэта першы загінулы, яшчэ 9 чалавек пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?