Сёньня стане вядомым, ці здолее беларускі клюб упершыню ў гісторыі трапіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Перамовы з румынскім клюбам аб пакупцы правоў на трансьляцыю матчу 3‑га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж «Сьцяўа» і барысаўскім БАТЭ пасьпяхова скончыліся.

А 20:25 на тэлеканале «Лад» у жывым этэры трансьляцыя з Бухарэсту.

Ніколі яшчэ беларускі клюб ня быў так блізка да групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. У першым матчы ў Барысаве была зафіксавана нічыя — 2:2, і БАТЭ сёньня трэба ці перамагаць, ці гуляць унічыю з буйным лікам, напр. 3:3, 4:4.

Пераможа БАТЭ, заўтра — лёсаваньне сеткі групавога турніру. Беларуская каманда могуць трапіць у адну групу або з мадрыдзкім «Рэалам», або «Барсэлёнай», або «Чэлсі», або «Глазга Рэйнджэрс». А гэта ўжо зусім іншы ўзровень, чым Кіпр зь Ісьляндыяй. Найвышэйшая ліга эўрапейскага футболу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0