Еўрапейская Камісія прыняла прапанову для змякчэння наступстваў сур'ёзных дарожна-транспартных здарэнняў на ўсёй тэрыторыі Еўрапейскага Саюза.

Згодна з ёй, да кастрычніка 2015 года ўсе новыя аўтамабілі будуць аўтаматычна тэлефанаваць у экстранныя службы ў выпадку сур'ёзнай аварыі. Сістэма ECall аўтаматычна набірае 112 – адзіны нумар экстраннай дапамогі ў Еўропе – у выпадку сур'ёзнай аварыі.
Сістэма паведаміць службам экстраннай дапамогі пра месца знаходжання аўтамабіля, нават калі кіроўца страціў прытомнасць або не ў стане зрабіць тэлефаванне.
Лічыцца, што сістэма зможа выратаваць да 2500 жыццяў за год.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?