Фонд дзяржаўнай маёмасці, утвораны ў 2006 годзе, з’яўляўся структурным падраздзяленнем цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і ажыццяўляў спецыяльныя функцыі
(выканаўчыя, кантрольныя, рэгулявання і іншыя) у сферы кіравання, распараджэння, прыватызацыі, ацэнкі і ўліку маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі.

Як растлумачылі ў дзяржкамітэце, ліквідацыя фонду звязана з указам прэзідэнта аб скарачэнні колькасці дзяржапарату на 25%. Замест фонду ў структуры Дзяржкамітэта па маёмасці ствараецца галоўнае ўпраўленне маёмасных адносінаў, якое ўзначаліць былы дырэктар фонду Наталля Жарнасек.

Нагадаем, згодна з рашэннем Аляксандра Лукашэнкі, былі адменены прыватызацыйныя планы.
Пры гэтым, як ён заявіў, выступаючы 19 красавіка з пасланнем да парламента і народа, падыходы да прыватызацыі ў Беларусі застаюцца нязменнымі. «Мы можам прадаць любое прадпрыемства, але ніякіх кулуарных, калідорных здзелак тут ніколі не будзе», — падкрэсліў ён. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прынцыпы прыватызацыі былі «абвешчаны не адзін раз»: «Хочаш купіць — плаці рынкавую цану. Плюс вазьмі абавязацельства ўкласці грошы ў вытворчасць, захаваць працоўныя месцы, забяспечыць людзям дастойную заработную плату».

Беларусі, сказаў Лукашэнка, патрэбны такія інвестары, якія «забяспечаць пашырэнне таварных рынкаў, стварэнне новых вытворчасцяў і тэхналогій, а галоўнае — дадуць дастойную зарплату работнікам». «А не тыя, пры якіх працоўны калектыў застаецца з мізэрнай зарплатай, а ўсе грошы забірае кучка акцыянераў», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?