Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка следчага аддзялення Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Ляўковіч, няшчасны выпадак адбыўся каля 11.00 у вёсцы Селішча, куды мужчына прыехаў да маці. Паводле слоў сведак, пры падключэнні да электрасеткі вадзяной помпы для паліву агарода мужчына паслізнуўся і ўпаў у ваду, трымаючы ў руках разетку, якая была пад напружаннем.

Ён загінуў на месцы. Прычыну смерці ўстанаўлівае судова-медыцынская экспертыза.

Праверку па факце гібелі мужчыны праводзіць Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?