Адносіны, асабліва калі яны толькі пачынаюцца, — гэта нібы міннае поле: што апрануць, як размаўляць, як фліртаваць… Але самае важнае пытанне, калі ў вас усё ідзе выдатна, — калі можна займацца ГЭТЫМ? Ці варта пагуляць у непрыступную крэпасць ці наадварот — аддацца пачуццям і ўпасці ў яго абдымкі пры першай магчымасці? Такім чынам — на якім спатканні сэкс будзе не занадта раннім?

1. Не займайцеся сэксам, калі не адчуваеце поўную псіхалагічную гатоўнасць.

Іншымі словамі — не вядзіцеся на мімалётныя парывы, вам павінна хацецца гэтага чалавека, нават калі яго няма побач.

2. Занадта «ранні» сэкс пазбавіць магчымасці аб’ектыўна ацаніць партнёра.

Вы будзеце падсвядома «паляпшаць» партнёра, бо ў вас з ім «было». Вы ж не будзеце спаць абы з кім, праўда? Вось-вось, і мы пра тое ж.

3. Чаканне можа палепшыць вашыя адносіны ў доўгатэрміновай перспектыве.

Хаця б некалькі спатканняў без сэксу — і вы зможаце сфарміраваць духоўную і ментальную аснову вашых адносін, ацаніць адзін аднаго з асобаснага пункту гледжання.

4. Чаканне дабратворна ўплывае на поцяг.

Ах, гэты салодкі перыяд, калі у вас яшчэ не было сэксу, але ўсё да гэтага ідзе і вы па-вар’яцку, да ашаламлення жадаеце адзін аднаго, кожны дотык выклікае мурашкі па скуры. Выдатнае пачуццё, праўда? Навошта ж псаваць яго сэксам на першым-другім спатканні?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?