Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю «Ізвестіям ва Украіне».

Традыцыйна прагучала пытанне пра малодшага сына Колю як пераемніка. Лукашэнка таксама традыцыйна аджартаваўся: я да таго часу не дажыву. Але раптам прызнаўся пра прэзідэнцкія амбіцыі старэйшага сына Віктара:

«Папракаюць мяне [ў тым,] што старэйшы сын хоча стаць прэзідэнтам, гэта бліжэй да ісціны.
Але вы вельмі правільна спыталі, ці хачу я сыну прэзідэнцкага лёсу. Не хачу. Вы не ўяўляеце, што такое прэзідэнцтва для маёй сям’і. Я хачу, каб мае дзеці спакойна жылі і каб у нас палкамі не кідалі.

Ніхто мяне не папракне ў тым, што я хачу, каб мае дзеці сталі прэзідэнтамі. Я, вядома, не змагу іх гэтага права пазбавіць, але старэйшы кажа, што яму хапае майго прэзідэнцтва.

Мой старэйшы сын працуе маім памочнікам. Ён верны чалавек, нікому не перашкаджае. Ён — дадатковая крыніца інфармацыі для мяне. Ён прыходзіць і расказвае бацьку, што лічыць патрэбным.

Вось у Расіі, ва Украіне хто сілавыя структуры кантралюе? Прэзідэнт? А як? Бо праблем дастаткова.

У нас у Беларусі створаны кампактны аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, у ім менш за сто чалавек. Яго кантралюе мой старэйшы сын. Ім па законе яму падкантрольная вярхушка спецслужбаў. Сын хварэе за бацьку, пракурор разумее, што ён падкантрольны, і суддзі разумеюць, што падкантрольныя.
Калі галава не гнілая, хвост будзе круціцца.

Але я ніколі не казаў сыну: я пайду, а ты застанешся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0