УУС Маскоўскага раёну Менска адмовіла моладзевай актывістцы Тацьцяне Цішкевіч у завядзеньні крымінальнай справы па факце яе зьбіваньня супрацоўнікамі палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (былы АМАП).

Дзяўчына была зьбітая амапаўцамі ў Дзень салідарнасьці 16 жніўня, калі ўстала на абарону моладзевага лідэра Мікіты Сасіма, схопленага супрацоўнікамі АМАПу ў цывільным. Амапаўцы павалілі дзяўчыну на зямлю і, па яе словах, сталі збіваць нагамі: па спіне, нагам, галаве.

Тыдзень Тацьцяна Цішкевіч правяла ў аддзяленьні нейрахірургіі 9‑га клінічнага шпіталя. Медыкі паставілі дыягназ: чэрапна‑мазгавая траўма лёгкай ступені, запаленчыя працэсы ў нырках, удары і сінякі галавы і целы.

24 жніўня Таццяну Цішкевіч выпісалі з шпіталя, нягледзячы на тое, што дзяўчына па‑ранейшаму сябе дрэнна адчувала. На пытанне, чаму яе выпісваюць, лекары адказалі, што Таццяне дрэнна «праз спякоту». Гэтаксама была вымаўленая банальная фраза: «Самі разумееце…».

Дзяўчына была змушаная звярнуцца да іншых лекараў. Цяпер Тацьцяна Цішкевіч працягвае лячэнне ў рэспубліканскім клінічным шпіталі медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне

Сёння моладзевай актывістку наведаў у шпіталі лідэр грамадзянскай кампаніі «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?